У Пензе пачаўся суд над лідэрам сектантаў, якія чакалі канца свету ў пячоры

Сёння ў псіхіятрычнай лякарні расійскага горада Пенза адбылося першае судовае пасяджэнне па крымінальнай справе былога лідэра сектантаў Пятра Кузняцова.
Па словах старшага памочніка пракурора Пензенскай вобласці Таццяны Астроўскай, сведкамі па справе праходзяць каля 80 грамадзян з Расіі і Беларусі; шасцёра з іх, жыхары Пензы, былі дапытаныя сёння, паведамляе РИА Новости.

Нагадаем, у лістападзе 2007 года 35 чалавек, сярод якіх і беларусы, схаваліся ў падзямеллі ў Пензенскай вобласці ў чаканні "канца свету", які, як яны лічылі, наступіць у траўні 2008 года.

Сектанты пагражалі спаліць сябе, калі іх паспрабуюць вывесці з-пад зямлі. Заснавальнік секты — мясцовы жыхар Пётр Кузняцоў. Ён не стаў спускацца са сваімі прыхільнікамі пад зямлю, а збіраўся чакаць новых паслядоўнікаў у сваім доме ў пасёлку Бекава. За час знаходжання ў пячоры памерлі дзве жанчыны.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі