У пецярбургскім цэнтры імпартазамяшчэння будзе месца для Беларусі

У Цэнтры імпартазамяшчэння ў Санкт-Пецярбургу плануецца вылучыць плошчу для тавараў з Беларусі. Пра гэта паведаміў сёння віцэ-губернатар гэтага расійскага горада Сяргей Моўчан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“4 верасня на тэрыторыі былога “Ленэкспа” мы збіраемся адкрыць Цэнтр імпартазамяшчэння. Наш губернатар зрабіў прапанову аб выдзяленні адпаведнага месца для таваравытворцаў з Беларусі”, — адзначыў Моўчан.

Ён падкрэсліў, што стасункі з Беларуссю былі і застаюцца адным з прыярытэтаў ў знешнеэканамічнай і міжнароднай дзейнасці ўрада Санкт-Пецярбурга. Беларусь стабільна займае першае месца па аб’ёмах тавараабароту з Санкт-Пецярбургам сярод краін СНД. Па выніках 2014 тавараабарот паміж Беларуссю і Санкт-Пецярбургам павялічыўся на 3% да 1,9 млрд долараў і заняў 9-е месца сярод гандлёвых партнёраў горада.

Фота: travel-cards.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі