У Пецярбургу затрымалі беларуса, якога шукала фінская паліцыя

Беларуса, якога аб'явіла ў міжнародны вышук фінская паліцыя, затрымалі ў Пецярбургу. Аперацыю правяла мясцовая філія Інтэрпола і піцерская міліцыя. Аўтамабіль "Опель-Астра", якім кіраваў 38-гадовы грамадзянін Беларусі, спынілі на 13-м кіламетры Пулкаўскай шашы. Як паведамляе сайт fontanka.ru, яго падазраюць "у крадзяжы і рэалізацыі маёмасці, атрыманай злачынным шляхам у асабліва буйным памеры".

Паводле некаторых звестак, мужчына кіраваў невялікай гандлёвай кампаніяй, створанай у Мінску ў 2007 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі