У Паўночнай Карэі мужчынам загадалі стрыгчыся як Кім Чэн Ын

Як піша "Комсомольская правда" са спасылкай на The Korea Times, гэты закон прынялі на дзяржаўным узроўні каля двух тыдняў таму. Спачатку чыноўнікі вырашылі паспрабаваць, як будзе працаваць такі загад, і ўвялі яго толькі ў сталіцы краіны Пхеньяне. Цяпер жа правіла распаўсюдзілася на ўсю краіну.



Да гэтага паўночнакарэйскія мужчыны мелі права выбіраць з 10 відаў прычосак, ухваленых дзяржавай.



Дарэчы, у паўночнакарэйскіх жанчын значна большая свабода: яны могуць выбіраць з 18 відаў прычосак, якія камуністычны ўрад лічыць дарэчнымі.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі