Пасажыраў цягнікоў на Вільню будуць правяраць на вакзале ў Мінску

Змены ў арганізацыі пашпартнага кантролю прадугледжвае ўказ Аляксандра Лукашэнкі №309 ад 15 ліпеня 2013 года. Што праўда, памежнікі пакуль не называюць дакладную дату адкрыцця пункта.

“Гэта залежыць ад таго, калі будзе створана адпаведная інфраструктура. Неабходны цэлы комплекс мерапрыемстваў, у тым ліку шматлікія пытанні ставяцца да кампетэнцыі БЧ”, — паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу памежнага камітэта.

У Літве аналагічны тэрмінал для пасажыраў, якія едуць у Мінск, працуе з сярэдзіны траўня 2013 года.

Фота: airport.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі