У Пакістане на пахаванні ўзарвалі 93 юрыстаў і журналістаў (відэа)

У Пакістане на пахаванні ўзарвалі 93 юрыстаў і журналістаў (відэа)

8 жніўня ў пакістанскім горадзе Квета адбыўся магутны выбух каля рэанімацыйнага аддзялення лякарні. У лякарні знаходзілася цела прэзідэнта Асацыяцыі калегіі адвакатаў Белуджыстана адваката Біляля Анвара Касі, забітага па дарозе ў суд за некалькі гадзінаў да таго.

Як піша "Беларускі партызан", тэракт быў учынены супраць вялікай групы людзей, якія прыйшлі развітацца з адвакатам. Па словах сведкаў, пасля выбуху раздаліся аўтаматныя чэргі. Большасць ахвяраў нападу — юрысты і журналісты. Параненыя больш за 120 чалавек.

Паводле папярэдніх звестак, якія перадае aljazeera.com, напад учыніў смяротнік. У яго поясе было ад 8 да 10 кілаграмаў выбухоўкі. Адказнасць за выбух узяла на сябе арганізацыя "Вілаят Харасан" — ячэйка тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава" ў Пакістане і Афганістане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі