У Оршы загінула 7-гадовая дзяўчынка — яе засыпала ў траншэі

У траншэі, якую выкапалі для замены водаправодных трубаў, на глыбіні 2 метраў знайшлі цела загінулай дзяўчынкі. Яе там засыпала пяском і яна, паводле папярэдняй версіі, задыхнулася.



Праверку праводзіць Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, у ліпені дзве дзяўчынкі 10 і 12 гадоў загінулі ў рове каля вёскі Рудны-Марымонава ў Гомельскім раёне — іх засыпала пяском. Летась у чэрвені-ліпені падобныя трагічныя выпадкі адбыліся ў Калінкавіцкім і Хойніцкім раёнах. Тады загінулі пяцёра падлеткаў ва ўзросце ад 9 да 13 гадоў.
 

Фота — bymedia.net  
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі