27 студзеня ў Оршы не змаглі правесці хакейны матч экстралігі, у якім мусілі сустрэцца мясцовы "Лакаматыў" і мінскае "Юнацтва". Аднак на лядовай арэне ўзніклі праблемы з электрычнасцю, якія аператыўна вырашыць не ўдалося. У выніку гульню адмянілі, піша hockey.by.
Рашэнне пра вынік матчу федэрацыя прыме пазней.