У Нясвіжскім раёне загінула дзіця — звалілася з прычэпа міні-трактара

Міні-трактар з прычэпам / Следчы камітэт
Міні-трактар з прычэпам / Следчы камітэт

24 ліпеня ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці загінула дзіця. Дзядуля на міні-трактары вяртаўся дадому. Унукаў ён вёз у прычэпе. Па дарозе хлопчык зваліўся з прычэпа на дарогу. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.

У дачыненні 65-гадовага мужчыны, як кіроўцы, распачатая крымінальная справа. Артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека", паведамляе Следчы камітэт.

У панядзелак у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці ў аварыі загінула дзяўчынка.

У Нясвіжскім раёне загінула дзіця — звалілася з прычэпа міні-трактара
У Нясвіжскім раёне загінула дзіця — звалілася з прычэпа міні-трактара

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі