У Чэрвеньскім раёне ў аварыі загінула 4-гадовая дзяўчынка

На месцы трагічнага здарэння / МУС РБ
На месцы трагічнага здарэння / МУС РБ

24 ліпеня каля 18-й гадзіны каля вёскі Стары Пруд у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці ў аварыі загінула 4-гадовая дзяўчынка. Разам з 13-гадовай (па версіі СК, 14-гадовай) сястрой яна ехала ў кабіне грузавіка Iveco, якім кіраваў бацька, 34-гадовы жыхар Крупскага раёна. У нейкі момант грузавік занесла і ён сутыкнуўся з раздзяляльнай агароджай.

Малодшую дачку выкінула праз бакавое шкло кабіны, яна трапіла пад колы аўтамабіля і загінула на месцы здарэння. У іншай дзяўчынкі папярэдне дыягнаставалі пералом ключыцы. Прэс-служба МУС падкрэслівае, што дзеці перавозіліся з парушэннем правілаў дарожнага руху.

Як паведамляе Следчы камитэт, у дачыненні кіроўцы распачатая крымінальная справа. Артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека".

У Чэрвеньскім раёне ў аварыі загінула 4-гадовая дзяўчынка
У Чэрвеньскім раёне ў аварыі загінула 4-гадовая дзяўчынка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі