У нядзелю ў Беларусі пахаладае

Але мінусавыя тэмпературы не прадбачацца / unsplash
Але мінусавыя тэмпературы не прадбачацца / unsplash

У нядзелю 28 сакавіка ў Беларусі будзе крыху халадней, чым у суботу.

Так, у сярэднім чакаецца + 6...+ 12 — то бок, тэмпература будзе некалькі ніжэй, чым 27 сакавіка. Цяплей за ўсё традыцыйна будзе па поўдні Беларусі, асабліва ў Гомельскай вобласці.

У цэлым, мяркуючы па дадзеных Gismeteo, на наступным тыдні ў Беларусі будзе камфортнае надвор'е. Тэмпература паветра днём будзе вагацца ад +3 да +15, пры гэтым халадней за ўсё будзе на наступных выхадных.

Мяркуючы па дадзеных партала, бліжэйшы месяц чакаецца цёплым, "мінусовых" тэмператур у краіне больш не прадбачыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі