У нядзелю будзе цёпла, у асобных раёнах — дажджы і навальніцы

У нядзелю будзе цёпла, у асобных раёнах — дажджы і навальніцы

У бліжэйшыя суткі, 11 чэрвеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Раніцай месцамі магчымы слабы туман.

Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні:уначы 1-6 метраў за секунду, удзень — 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах парывы да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў цяпла, удзень будзе ад 20 да 26 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі