У новай "Сядзібе зла" з'явіцца армія клонаў Ёвавіч

З'явіліся новыя звесткі пра сюжэт і здымкі чацвёртай часткі фільма "Сядзіба зла".  У новым фільме галоўная гераіня Эліс, ролю якой зноў выканае Міла Ёвавіч, будзе змагацца з інфікаванымі зомбі не адна: ёй дапаможа цэлае войска кланаваных Эліс, якое ўтварылася ў канцы "Сядзібы зла-3". А дзеянне карціны перасунецца на Аляску (Аляску будуць здымаць у Таронта) і ў Токіо.

Таксама афіцыйна крыніцы кажуць, што здымкі пачнуцца ўжо ў верасні 2009 года, а сам фільм выйдзе праз год.

Варта адзначыць, што сцэнарыстам чацвёртай часткі стаў пакуль не вядомы рэжысёр Пол Андэрсан.

Нагадаем, што трэцяя частка фільму, якая выйшла ў 2007 годзе, сабрала ў сусветным пракаце каля $150 млн.

Фота: starsmedia.ign.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі