У Новасібірску ў колеры ўкраінскага сцяга размалявалі "Кацюшу" і танк Т-34

У сацыяльных сетках у пятніцу з'явіліся фотаздымкі з Новасібірска. Невядомыя размалявалі на Мануменце Славы два экспанаты сіне-жоўтай фарбай. Таксама яны напісалі "Азоў" на адной з памятных стэл, паведамляе interfax.by са словаў відавочцы.

Мясцовая паліцыя паведамляе, што вядзецца разбіральніцтва.

Акрамя таго, ёсць звесткі, што жоўтымі і сінімі колерамі ў пятніцу размалявалі помнік Леніну на вуліцы Трыкатажнай, а на пастаменце напісалі "Слава Украіне".

Фота мемарыяла — alexeybogatkin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі