У Наваполацку і Мсціслаўі падчас пажараў загінулі мужчыны

У Наваполацку і Мсціслаўі падчас пажараў загінулі мужчыны

У Наваполацку і Мсціслаўі на пажарах загінулі мужчыны. Як інфармуе прэс-служба МНС, у ноч на 7 траўня ў Наваполацку гарэла кватэра на 8-м паверсе дзевяціпавярховіка. Гаспадыня была на лецішчы, у кватэры знаходзіўся толькі яе 70-гадовы муж. Ён загінуў. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнасць падчас курэння.

У Мсціслаўі вечарам 7 траўня падчас пажару ў прыватнай лазні загінуў 41-гадовы мужчына. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі