У Нацыянальнай бібліятэцы Францыі прарвала каналізацыю

Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на Agence France-Presse. Разнастайныя пашкоджанні ад аварыі атрымалі ад 10 да 12 тысяч дакументаў. Прарыў трубы адбыўся недалёка ад залы "Літаратура і мастацтва". Там захоўваюцца дакументы, аддрукаваныя з XVI стагоддзя.



Колькі часу сыдзе на прасушку дакументаў і іх рэстаўрацыю пры неабходнасці, не паведамляецца. Аднак адміністрацыя бібліятэкі запэўніла, што зробіць усё магчымае, каб мінімізаваць шкоду дял наведвальнікаў. Пра ўсе змены ў каталогу плануецца паведамляць на сайце BNF.fr.



Прадстаўнік нацыянальнага адукацыйнага прафсаюзу FSU заявіў, што аварыя стала вынікам скарачэння бюджэту на эксплуатацыйныя выдаткі.



Фота — wikipedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі