У Мёрах сабраліся прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў Віцебшчыны

У Міёрах на Віцебшчыне пад дэвізам “Нас з’яднала зямля Беларусі”, праходзіць абласное свята нацыянальных культураў. Мяркуецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі дзесяці дыспараў, сярод іх латышы, украінцы, габрэі, палякі, расіяне, армяне. Яны прыедуць у Міёры з 15 раёнаў Віцебскай вобласці, у тым ліку і з абласнога цэнтру.

Удзельнікі свята будуць спаборнічаць у конкурсе, дзе трэба паказаць свае таленты ў нацыянальных рамёствах, мастацкай самадзейнасці і прыгатаванні нацыянальных страваў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі