У Мядзеле дзяўчынка памерла ва ўзросце аднаго месяца

У Мядзеле дзяўчынка памерла ва ўзросце аднаго месяца

Мядзельскі райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці дзяўчынкі, якой было крыху больш за адзін месяц, піша mlyn.by.

Афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова распавяла, што трагедыя адбылася 6 жніўня. Бацька і маці дзяўчынкі былі разам з ёй у гасцях. Там дзіця і памёрла. 

Прычыну смерці вызначыць судова-медыцынская экспертыза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі