Вы тут

У МУС заявілі, што паведамленні аб выбухоўцы атрымалі сотні школ

Міліцыя паведаміла пра маштабную рассылку паведамленняў пра небяспеку / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

У МУС Беларусі заявілі, што паведамленні аб выбухоўцы атрымалі на электронную пошту 270 навучальных устаноў нашай краіны (відаць, быў і шэраг іншых устаноў): Мінска (118 мінскіх школ), Мінскай, Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей. На месцы працавалі сапёры. Інфармацыя пра нібыта закладзеныя выбуховыя прыстасаванні не пацвердзілася. Цяпер ідзе пошук зламыснікаў. Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па фактах заведама непраўдзівых паведамленняў пра небяспеку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.