У МУС паведамілі пра затрыманне былога міліцыянера-аферыста

У МУС паведамілі пра затрыманне былога міліцыянера-аферыста

У МУС паведамілі пра затрыманне ў Віцебскай вобласці былога міліцыянера-аферыста. Праз чатыры гады пасля звальнення з органаў унутраных спраў (за фальсіфікацыю пратакола) ён прадстаўляўся даішнікам. У былога супрацоўніка ДПС ДАІ захоўвалася форма і ён ёй скарыстаўся — прапанаваў 19-гадоваму ўраджэнцу Віцебска дапамогу ў атрыманні пасведчання кіроўцы за пэўнае ўзнагароджанне. Мужчына быў у форме, паказаў не службовае пасведчанне, а бэйдж. Ён атрымаў 600 рублёў і 100 долараў, але ў экзаменацыйную камісію ў ДАІ грошы не збіраўся перадаваць, пакінуў іх сабе.

Таго ж хлопца былы міліцыянер пераканаў прадаць яму ў растэрміноўку аўтамабіль, пакінуў распіску, у якой абяцаў за тры месяцы заплаціць усю суму. Але не заплаціў.

15 жніўня аферыста затрымалі. У дачыненні яго распачалі дзве крымінальныя справы за падбухторванне да дачы хабару і махлярства. Вядома, што раней экс-міліцыянер ужо быў асуджаны па артыкуле "Прысваенне або растрата".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі