У МУС дазволены праверкі на дэтэктары хлусні тых, каго прымаюць на службу

У МУС дазволены праверкі на дэтэктары хлусні тых, каго прымаюць на службу

У МУС дазволены праверкі на дэтэктары хлусні тых, каго прымаюць на службу. Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі № 267 ад 9 ліпеня 2020-га "Аб удасканаленні дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў". Дакумент у аўторак апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

"Устанавіць, што ў дачыненні грамадзян, якія прымаюцца на службу (дзяржаўную службу, працу) у органы ўнутраных спраў, на вайсковую службу (дзяржаўную службу, працу) ва ўнутраныя войскі... з іх пісьмовай згоды можа праводзіцца апытанне з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў (паліграфа) у парадку, вызначаным Міністэрствам унутраных спраў", — чытаем ва ўказе. Такія ж дзеянні прадугледжаны і для "супрацоўнікаў і грамадзянскага персаналу органаў унутраных спраў, вайскоўцаў і грамадзянскага персаналу ўнутраных войск" падчас правядзення службовых праверак ці службовых расследаванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі