У Мінздароўя патлумачылі дыягназ жанчыны з Жыткавічаў

У Мінздароўя патлумачылі дыягназ жанчыны з Жыткавічаў

Першапачаткова пацыентцы з Жыткавічаў сапраўды быў пастаўлены дыягназ "каранавірус". Пра гэта на брыфінгу 27 сакавіка заявіла галоўны санітарны лекар Беларусі Наталля Жукава

Як распавядала Еўрарадыё, некалькі дзён таму 58-гадовую жанчыну шпіталізавалі ў Гомельскую абласную туберкулёзную лякарню з дыягназам "каранавірус". Аднак праз пару дзён дактары заявілі, што дыягназ не пацвердзіўся. 

Гэтая заява выклікала шмат пытанняў у сацсетках. 

Па словах Жукавай, першасны дыягназ быў не фальшывым. Але паколькі пры ім выкарыстоўваецца складаная методыка, было вырашана пераправерыць. Былі ўзятыя тры тэсты, і ўсе яны былі пераправераныя. У праверцы ўдзельнічалі і тыя спецыялісты, якія паставілі першы дыягназ. Вынік быў адмоўны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі