У Мінздароўя новы сайт — на беларускай мове
![У Мінздароўя новы сайт — на беларускай мове](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/screenshot_8.png.webp?itok=OLjpRrPZ)
Міністэрства аховы здароўя ў тэставым рэжыме запусціла новы сайт. Стартавая старонка minzdrav.by зробленая на беларускай мове, даступныя таксама версіі на рускай і англійскай мовах.
Трапіць на новы сайт можна, клікнуўшы на абвестку на галоўнай старонцы старога сайта:
![У Мінздароўя новы сайт — на беларускай мове](/sites/default/files/paragraphs/image/screenshot2_4.png)
Беларускамоўныя тэксты ўтрымліваюць абароты, характэрныя для машыннага перакладу з дапамогай сервіса Google Translate. Але гэта ўжо лепш, чым нічога — на старым сайце беларускамоўнай версіі не было ўвогуле.
![У Мінздароўя новы сайт — на беларускай мове](/sites/default/files/paragraphs/image/screenshot3_4.png)
Тэксты, размешчаныя на новым сайце Міністэрства аховы здароўя, суправаджаюцца ілюстрацыямі. Гэтыя выявы не арыгінальныя, іх нескладана знайсці ў інтэрнэце. Аднак згадкі аб крыніцах, з якіх "пазычаныя" карцінкі, на сайце Мінздароўя адсутнічаюць.
![У Мінздароўя новы сайт — на беларускай мове](/sites/default/files/paragraphs/image/screenshot1_2.png)
Увогуле ж новы сайт робіць добрае ўражанне. Спадзяемся, што яго адкрыццё паспрыяе таму, што Мінздароўя зробіцца больш адкрытым ведамствам — у тым ліку і для журналістаў.