У Мінску з’явіцца маладзёжны парламент, які дапаможа гарсавету
У Мінску па аналогіі з гарсаветам ствараецца маладзёжны парламент. Усяго будзе абрана 55 дэпутатаў. Палата будзе сфармаваная са школьнікаў 8 — 11 -х класаў, якіх абяруць па трохузроўневай сістэме: школа-акруга-раён. Такім чынам гарадскія ўлады вырашылі прадэманстраваць моладзі выбарчую сістэму ў нашай краіне, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”. “Дэпутаты” будуць збірацца ў пазанавучальны час. За год пройдзе чатыры сесіі, па адной за квартал.
А паміж сесіямі школьнікі будуць працаваць як сапраўдныя дэпутаты ў складзе пастаянных камісій. Яны абмяркуюць актуальныя пытанні, правядуць “круглыя сталы”, семінары…
За кожнай камісіяй замацуюць дэпутата Мінгарсавета. Але ўсе рашэнні маладзёжнай палаты будуць мець рэкамендацыйны характар.