У Мінску зніклі ёдаўтрымальныя лекі, у рэгіёнах засталіся рэшткі

У Мінску зніклі ёдаўтрымальныя лекі, у рэгіёнах засталіся рэшткі

У мінскіх аптэках зніклі ёдаўтрымальныя прэпараты, піша TUT.by. У прыватнасці, няма ў продажы "Ёдамарыну", які нярэдка прызначаюць цяжарным, і "Ёдбалансу". 

Паводле сайта tabletka.by, па-за Мінскам "Ёдамарын" у продажы яшчэ ёсць. А "Ёдбаланс" можна купіць толькі ў Вілейцы, Рагачове, Лоеве ды Нароўлі.

У сетцы аптэк "Добрыя лекi" кажуць, што пастаўкі "Ёдамарыну" адновяцца бліжэйшым часам. А пакуль прапаноўваюць купляць заменнікі. 

Вытворцам "Ёдамарыну" з'яўляецца нямецкая кампанія Berlin-Chemie AG. У яе мінскім прадстаўніцтве запэўнілі, што прэпарат з'явіцца ў аптэках ужо ў кастрычніку. Аб прычынах адсутнасці лекаў у кампаніі адказалі так: "Па тэлефоне мы распавесці не зможам"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі