У Мінску знікла дзіцячая вакцына “Пентаксім”

У Мінску знікла дзіцячая вакцына “Пентаксім”. У сувязі з гэтым 2-я гарадская дзіцячая паліклініка змяніла схему вакцынацыі дзяцей, старэйшых за 3 месяцы. Замест адной французскай вакцыны “Пентаксім” прымяняюць дзве. Адна, АКДС, прызначаная для імунізацыі супраць дыфтэрыі, слупняка і коклюша, а другая — “Імавакс Поліа” — абараняе ад поліаміеліту.

“Пентаксім” дазваляў прышчапіць дзіця адразу ад пяці небяспечных хвароб — дыфтэрыі, слупняка, коклюша, поліаміеліту і гемафільнай інфекцыі.

Паводле галоўнага лекара 2-й гарадской дзяцячай паліклінікі Наталлі Козіч, змены ў схеме прышчэпак звязаныя з адсутнасцю ў горадзе французскай пяцікампанентнай вакцыны. Таму, каб не зрываць тэрміны прышчэпак, набылі аналагі.

У Мінску на “Пентаксім” перайшлі ў 2011 годзе. Дзякуючы гэтаму інфекцыйная нагрузка на дзяцей да двух гадоў знізілася ў паўтары разы. Апроч таго, утрая зменшылася колькасць агульных і мясцовых поствакцынальных рэакцый. У горадзе не было цяжкіх форм менінгіту, эпіглатытаў, якія раней прыводзілі да інваліднасці і смерці, перадае агенцтва “Мінск-Навіны”.

Фота: pediatriya.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі