"Чаравікі ляжалі асобна". У Мінску знайшлі цела дырэктара "Кінавідэапракату"

"Чаравікі ляжалі асобна". У Мінску знайшлі цела дырэктара "Кінавідэапракату"

У двары аднаго са шматпавярховых дамоў на праспекце Дзяржынскага ў Мінску знайшлі цела чалавека, які зваліўся з вышыні. Як паведамляе афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, гэта быў дырэктар "Кінавідэапракату" Юрый Чачукевіч

"Упраўленнем следчага камітэта па Мінску праводзіцца праверка па факце смерці мужчыны, цела якога сёння раніцай было выяўлена ў двары дома на праспекце Дзяржынскага з прыкметамі падзення з вышыні. Зараз працягваецца агляд месца здарэння сумесна з супрацоўнікамі ГУУС і Упраўлення ГКСЭ па Мінску. Асоба загінулага ўсталяваная, ім з'яўляецца Юрый Чачукевіч", — заявіла Ганчарова.

Цела мужчыны знайшлі каля дома, ніжнія паверхі якога займаюць офісы, а вышэй размяшчаюцца жылыя кватэры. 

Па словах відавочцы, здарэнне адбылося зранку паміж 9.40 і 9.45. Відавочца пачуў выкрык і ўдар аб зямлю. Цела ляжала на адлегласці метраў пяці ад дома, нідзе ў пад'ездзе не было адкрытага вакна. Чачукевіч быў апрануты ў штаны і пінжак. Чаравікі ляжалі ўбаку ад цела, адзенне на ім было разарванае, праз яго была бачная бялізна. Адзін хлопец падыйшоў і сказаў, што на сцяне паміж шостым і сёмым паверхамі бачны след крыві. 

Лекар "хуткай", якая прыбыла на месца здарэння, знайшоў каля цела ключы і перадаў іх міліцыянту. Электронны ключ адчыніў дзверы пад'езда — гэта можа значыць, што чалавек, які зваліўся з вышыні, жыў у гэтым пад'ездзе. 

Юрый Чачукевіч быў прызначаны гендырэктарам УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама ў снежні 2016 года. Ён дэпутат Мінгарсавета. Раней быў першым сакратаром Мінскага гарадскога камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ).

Яму было 35 гадоў, не жанаты, дзяцей няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі