У Мінску жорстка разагнана студэнцкая акцыя супраць скасавання льготаў

Сёння ў Мінску спецназ жорстка разагнаў студэнцкую акцыю супраць скасавання льготаў.
Нагадаем, арганізатарам мітынгу не дазволі правесці мерапрыемства ў парку Дружбы народаў з прычыны ўборкі парку і рамонту абсталявання.

Нягледзячы на гэта моладзь паспрабавала патрапіць у парк. Пасля таго, як спецназаўцы перакрылі подступы да месца правядзення акцыі, студэнты вырашылі сабрацца на прыпынку грамадскага транспарту каля рэстарана Макдональдс на плошчы Бангалор.

Аднак каля рэстарана пачаліся жорсткія затрыманні ўдзельнікаў і арганізатараў акцыі. Каля 30 чалавек працягвалі шэсце ў бок плошчы Якуба Коласа, аднак на скрыжаванні вуліцы Сурганава і Коласа спецназаўцы, ужываючы сілу, разагналі дэманстрантаў.

Усяго было затрымана каля 30 чалавек. Частку з іх адвезлі Савецкі РАУС, астатніх — у Цэнтральны.

Сярод затрыманых кіраўнік Моладзі БНФ Алесь Каліта і адзін з арганізатараў акцыі Франак Вячорка.

Па матэрыялах Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі