У Мінску затрыманыя гандляры “фальшывым дызпалівам”
Барацьбіты з эканамiчнымi злачынствамi выявiлi чарговую групу аферыстаў, якая гандлявала "фальшывым" дызпалiвам. Паводле звестак УУС Мiнаблвыканкаму, пяцёра жыхароў сталiцы яшчэ 2 гады таму наладзiлi пастаўкi дызпалiва слуцкай фiрме "ВКТ-Ойл". Насамрэч, як высветлiлася, махляры збывалi памянёнай камерцыйнай структуры пад выглядам саляркi пячное палiва. Усяго за паўгода прайдзiсветы зарабiлi на гэтай аферы 200 мiльёнаў рублёў.
Паводле газеты “Звязда”
Паводле газеты “Звязда”