Вы тут

У Мінску затрымалі расіянку, якая знаходзіцца ў "чорным спісе" ЗША

Грамадзянка Расіі працавала на "фабрыцы троляў" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Мінску затрымалі расіянку Ганну Багачову, якая знаходзіцца ў "чорным спісе" ЗША, інфармуе ria.ru са спасылкай на неназваную крыніцу, "знаёмую з сітуацыяй". Яна праходзіць па справе аб умяшальніцтве Расіі ў прэзідэнцкія выбары ў Злучаных Штатах 2016 года. Абвінавачанне ў махлярстве і змове былі выстаўленыя тром кампаніям і 13 расіянам, сярод якіх і апынулася Багачова. Яна працавала ў "Агенцтве інтэрнэт-даследаванняў", якое таксама вядома як "фабрыка троляў".

Вядома, што затрыманне адбылося позна ўвечары 13 кастрычніка ў адной з гасцініц. Сцвярджаецца, што беларускія сілавікі мелі запыт з ЗША. Афіцыйнага пацверджання пакуль няма.

Ганна Багачова ехала адпачываць разам з сямёй. У гасцініцы былі яе муж і маленькае дзіця.

Багачова вядомая ў рускіх нацыяналістычных колах, паведамляе "Медуза".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.