У Мінску затрымалі махляра з Італіі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку

У Мінску міліцыянты затрымалі грамадзяніна Італіі, які каля года знаходзіўся ў міжнародным вышуку. Яго падазраюць у адмыванні грошай і скупцы крадзеных аўтамашын. Як паведамляе БелаПАН, ініцыятарам вышуку выступаў італьянскі бок. У Беларусі злачынца шукалі ў Брэсце і Мінску. У выніку яго затрымалі ў самім цэнтры сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі