У Мінску зарэгістравана 12 цеплавых удараў

Пры гэтым часцей выклікаць "хуткую" мінчукі не сталі, інфармуе газета "Рэспубліка". А вось Першы тэлеканал адзначае, што за апошнія дні колькасць выездаў хуткай дапамогі да пацярпелых ад цеплавых удараў у сталіцы значна ўзрасла. Жыхары сталіцы ўсё часцей скардзяцца на дрэннае самаадчуванне і з цяжкасцю пераносяць паездкі ў грамадскім транспарце.



У выйгрышы ў гэтыя дні застануцца толькі прадаўцы марожанага і прахаладжальных напіткаў. Толькі за суткі мінчане з'ядаюць каля 60 тон марожанага і выпіваюць прыблізна 250 тысяч літраў квасу.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі