У Мінску загарэўся аўтобус з пасажырамі

У Мінску загарэўся аўтобус з пасажырамі

У Мінску загарэўся рэйсавы аўтобус з пасажырамі, піша прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС ў сваім акаўнце ў Твітары.

Здарэнне адбылося зранку 23 красавіка ў аўтобусе маршруту №26. Як удакладняе БЕЛТА, інцыдэнт здарыўся каля скрыжавання праспекта Машэрава і вуліцы Максіма Багдановіча. 

Кіроўца высадзіў пасажыраў. А з агнём справіліся ратавальнікі. Пацярпелых няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі