Вы тут

У Мінску за забойства кацяняці асудзілі мужчыну

Фота: pixabay.com

У судзе Першамайскага раёна Мінска 12 кастрычніка разглядалася справа мінчука Уладзіслава Б., якога вінавацілі ў жорсткім абыходжанні з жывёлай. Адкрытае выязное пасяджэнне суда, як паведамляюць "Мінск-Навіны", праходзіла ў аўтобусным парку №2 КУП "Мінсктранс". 56-гадовы мужчына працуе слесарам у гэтым аўтапарку. У зале таксама прысутнічалі сведкі і запрошаныя на працэс калегі абвінавачанага.

паводле інфармацыі следства, каля пад'езда жылога дома на вуліцы Русіянава мужчына ўзяў у рукі кацяня і некалькі разоў стукнуў яго галавой аб сценку будынка. Ад атрыманых траўмаў жывёла памерла на месцы. 

Здарэнне адбылося на вачах мінакоў. Відавочцы гэтага інцыдэнту адразу паведамілі ў міліцыю. Адзін са сведкаў нават зняў парушальніка на камеру мабільніка. Паведамляецца, што мужчына падчас забойства кацяняці быў нецвярозы.

Суд прызнаў мінчука вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёлай, якое прывяло да яго гібелі, учыненым з хуліганскіх памкненняў. Мужчыну прызначылі год папраўчых работ з утрыманнем у прыбытак дзяржавы 25% заробку штомесяц. 

Прысуд быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным законам парадку. Пакуль ён не набудзе моц, мужчына застаецца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Вокладка кнігі Сяргея Шапрана "Беларускі гістарычны анекдот"
Фота Наталлі і Дар'і Кавальчук з Брэста. Разам з Фондам "Шанс" дзяржава аплаціла аперацыю Дашы ў Даніі.