У Мінску выйшла факсімільнае выданне першага нумара часопіса "Узвышша"

У мінскім выдавецтве "Радыёла-плюс" выйшла факсімільнае выданне першага нумара часопіса літаратуры, мастацтва і крытыкі "Узвышша" за 1927 год.
Як паведаміў выдавец і мастацкі рэдактар кнігі Уладзімір Сіўчыкаў, 172-странічнае выданне падрыхтавана паводле асобніка, які захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Прадмову да выдання напісаў яго навуковы кансультант, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры сучаснай беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта Павел Навуменка.

Беларускамоўны часопіс "Узвышша" выдаваўся ў 1927—1930 гады аднайменным літаратурна-мастацкім згуртаваннем, а ў 1931 годзе — Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у Мінску. Усяго была выдадзена 44 нумары часопіса ў 39 кнігах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі