У Мінску выступіць чарговая музычная легенда — шведскі гурт In Flames!

1 лістапада, на наступны дзень пасля выступу ў Кіеве, легенда шведскага melodic death metal'у гурт In Flames, выступіць у сталічным клубе “Рэактар”. Канцэрт пройдзе ў межах “METALFRONT.ORG: 4 YEARS IN FLAMES!” Андрэй Старцаў, дырэктар канцэртнага агенцтва “Канцэпт Стыль”, расказаў Еўрарадыё, што са шведскімі музыкамі доўга прыйшлося дамаўляцца наконт пляцоўкі. Аднак, у выніку, нашчадкі вікінгаў засталіся ўсім задаволеныя:

Андрэй Старцаў: “Райдэр “In Flames” мы пачыталі: нічога выбітнага там няма. Звычайныя “рокерскія” патрабаванні. Пляцоўку вельмі доўга мы ўзгаднялі. Нават пасылалі ім фотаздымкі клуба ды агульную інфармацыю пра пляцоўку”.

Музыкі In Flames пасля канцэрту начаваць будуць у Мінску, а на наступны дзень іх ужо чакаюць у Гётэборгу.

Фота: emusic.net.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі