У Мінску ВІЧ-інфікаваную путану затрымліваюць і… адпускаюць

У Мінску ВІЧ-інфікаваную путану затрымліваюць і… адпускаюць

БелТА распавядае пра затрыманне ў Мінску нарказалежнай і ВІЧ-пазітыўнай Марыі, якая займаецца аказаннем інтымных паслуг. Нягледзячы на затрыманні, яна працягвае выходзіць на "промысел".

На пытанне журналіста, ці папярэджвае яна кліентаў пра ВІЧ, адказала:

“Стараюся па сексе не ездзіць. Толькі аўтасалонны варыянт. Што тут такога. Калі ў мяне ранка ёсць нейкая, я ў такім выпадку не выходжу на працу…”

Усё, што звычайна робіць міліцыя: такіх начных путан затрымліваюць і даюць штрафы. Пакаранне ад шасці базавых велічынь (1 мільён 80 тысяч рублёў). Пры паўторным затрыманні — да 50 базавых вельчынь (9 мільёнаў). Таксама могуць пасадзіць на суткі.

Каб прыцягнуць ВІЧ-пазітыўную сэкс-работніцу да крымінальнай адказнасці па артукуле 157 крымінальнага кодэксу (“Заражэнне ВІЧ”), праваахоўнікі павінны даказаць, што асоба мела намер на такое злачынства ці не папярэдзіла партнёра пра рызыку. Натуральна, павінен быць і канкрэтны пацярпелы.

“Вічавыя ў нас стаяць. З перахода Каменнай горкі і да Дзегцяроўкі такіх ведаю штукі тры-чатыры, — распавядае Еўрарадыё Анжэла, вулічная путана з Мінска. — Праблема ўскладнілася з-за парашкоў (сінтэтычныя псіхатропы, якія ў народзе яшчэ называюць спайсамі, — Еўрарадыё). Калі яны колюць гэта, мозг адрывае начыста. Мужчына мала што адчувае, у яго чатыры гадзіны нестаяк. І ён здымае прэзерватыў для лепшага ўзбуджэння. У гэтай вічавай мазгі пасля парашку таксама не думаюць, яна яго і заражае — ці праз сэкс, ці з-за таго, што колюцца адным шпрыцам”.

Еўрарадыё: Вы ведаеце асабіста калег з сэкс-бізнэсу, якія заразіліся ВІЧ у апошнія гады?

Анжэла: У нас адна дзяўчынка ёсць, рэзка схуднела. Аказалася, падсела на парашкі, заразілася ВІЧ і яшчэ дзіця інфекаванае нарадзіла. Той хлопец, які яе заразіў, за кратамі цяпер за наркотыкі. Увогуле, кліенты праз аднаго прыязджаюць: “Зрабі мне без прэзіка мінет. Я бачу, што ты нармальная”. Я кажу: “Адкуль ты гэта бачыш?” Так аднаму правяла лекцыю, і чалавек на вачах ледзь не пасівеў. Паехаў адразу ж правярацца. Калі б прастытуцыю легалізавалі і правяралі дзяўчынак хаця б на ВІЧ, то такіх бы ў бізнэсе не было. Я, напрыклад, не ВІЧ-інфекаваная. Гэта маё прызванне, я зарабляю грошы. Кожны месяц хаджу правяраюся. Не хворая, ні разу нічога не скрала. Чаму мяне ганяюць? Аднойчы пыталася ў міліцыі: “Чаму вы вічавых не закрываеце? Мне сказалі: “Яна пакуль нікога не заразіла — нічога не зрабіла".

У Мінску ВІЧ-інфікаваную путану затрымліваюць і… адпускаюць
Фота: mcportar.com

Колькі людзей у 2014 годзе асудзілі за “заражэнне ВІЧ”

Як паведамілі Еўрарадыё у Вярхоўным судзе, цягам 2014 года ў Беларусі па гэтым артыкуле было асуджана 8 чалавек.

Такія крымінальныя справы часта выклікаюць дыскусіі і нават спрэчкі. У Светлагорскім судзе працягваецца працэс над мужчынам, якога абвінавачваюць у заражэнні ВІЧ сваёй грамадзянскай жонкі. Яна заяву ў міліцыю не пісала, усяляк абараняе сваю другую палову, але чалавека ўсё адно судзяць.

Што тычыцца путан, на пачатку года два гады калоніі далі жыхарцы Рэчыцы. Як і гераіню рэпартажу БелТЫ, яе затрымалі і далі штраф. Калі праваахоўнікі высветлілі, што жанчына мае ВІЧ-пазітыўны статус, то знайшлі некаторых яе кліентаў. Тыя прызналіся, што мелі з абвінавачанай неабаронены сэкс.

Ці даюць вынік міліцэйскія зачысткі вуліц ад путан?

Праваахоўнікі змагаюцца з сэкс-бізнэсам пераважна затрыманнямі і штрафамі. Апошняя зачыстка ў Мінску праводзілася акурат перад выбарамі-2015.

Часова начных мятлушак на вуліцах стала менш. Але ці дастаткова такіх мераў, каб спыніць распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі і ўзяць сэкс-бізнэс пад пэўны кантроль?

“Сілавыя меры ў дачыненні да сэкс-работнікаў, хутчэй, вядуць да пашырэння распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі. Чым больш узмацняюцца сілавыя меры па барацьбе з імі, тым глыбей у падполле сыходзяць сэкс-работнікі. Яны па-ранейшаму займаюцца тым жа, але больш небяспечна, — выказвае меркаванне Яўген Спявак, в. а. старшыні грамадскай арганізацыі “Беларуская супольнасць людзей, якія жывуць з ВІЧ”. — У такой сітуацыі з сэкс-работнікамі больш складана працаваць, у тым ліку, грамадскім арганізацыям, якія спрабуюць спыніць распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі. Нам куды цяжэй дастаўляць ім расходныя матэрыялы — тыя ж прэзерватывы і лубрыканты. А за свае грошы яны наўрад ці стануць гэта купляць”.

Колькасць выпадкаў заражэння ВІЧ расце

За 2014 год па краіне выяўлена на 18% больш людзей, якія заразіліся ВІЧ, чым у 2013 годзе.

Паводле мінулагодніх дадзеных дазорнага эпіднагляду, блізу 40% вулічных путан у Мінску спажываюць ін’екцыйныя наркотыкі. У Гомелі такіх блізу 48%. Цягам месяца будуць апублікаваныя дадзеныя новага дазорнага эпіднагляду. І лічбы, мяркуючы па сітуацыі, будуць яшчэ горшымі.

Як бачна, многія вулічныя путаны спажываюць наркотыкі, рызыкуюць заразіцца і распаўсюджваць палавыя інфекцыі. Разам з тым многія жанчыны сэкс-бізнэсу церпяць гвалт, у дачыненні да іх парушаюцца правы чалавека.

У 2014 годзе Еўрарадыё апублікавала шэраг матэрыялаў пра беларускі сэкс-бізнэс. Пытанне час ад часу абмяркоўваюць у СМІ, але выглядае, што праблема стаіць на месцы.

Спецыялісты выявілі, што вельмі часта ў сэкс-бізнэс прыходзяць асобы, якія цярпелі гвалт у юным ці маладым узросце. Узважанай дзяржаўнай праграмы, якая магла б дапамагаць такім асобам, у Беларусі няма.

Летась Еўрарадыё сігналізавала аб праблеме ў Камісію па правах чалавека Палаты прадстаўнікоў. Адтуль прыйшоў афіцыйны адказ, што пытанне не ўздымалі і не плануюць гэтага рабіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі