У Мінску ўсклалі кветкі да магілы Янкі Купалы ў сувязі з днём яго смерці

У чацвер на Вайсковых могілках у Мінску адбылося ўскладанне кветак да магілы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Мерапрыемства было прымеркавана да 65-годдзя з дня трагічнай смерці паэта.

Каля магілы Купалы сабраліся літаратары, вучоныя, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Купалы, аматары яго творчасці.

Нагадаем, Янка Купала загінуў, упаўшы ў лесвічны пралёт гасцініцы "Масква" ў расійскай сталіцы. Прычыны яго гібелі дагэтуль не ўстаноўлены.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі