Вы тут

У Мінску ў вагоне грузавога цягніка пад пілавіннем знайшлі кантрабанду

Кантрабанда ў вагоне / minsk.mvd.gov.by

У Мінску ў вагоне грузавога цягніка пад пілавіннем знайшлі кантрабанду. Міліцыя забрала каля 1 млн 400 тысяч "адзінак тытунёвай прадукцыі", якая каштуе больш за 71 тысячу рублёў. Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, сілавікі "падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў" атрымалі інфармацыю, што са станцыі "Слуцк" маглі адправіць у вагоне схаваны груз тытуня. Яго збіраліся пераправіць за мяжу. І інфармацыя пацвердзілася. Цяпер міліцыя шукае кантрабандыстаў.

minsk.mvd.gov.by
minsk.mvd.gov.by
minsk.mvd.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.