У Мінску сёння стартуе фестываль дзіцячага і юнацкага кіно "Лістападзік"

У Мінску сёння стартуе Міжнародны фестываль дзіцячага і юнацкага кіно "Лістападзік". На суд юнага гледача кінематаграфісты з 16-ці краін прапануюць 12 мастацкіх і больш за 60 анімацыйных фільмаў.
Сярод іх беларускія працы: мультфільм "Залатыя падковы" Ірыны Кадзюковай і "Прыгоды рэактыўнага парасяці-5: як зрабіць адкрыццё" Аляксандра Ленкіна.

Фестывальныя карціны будуць ацэньваць тры склады журы: прафесійнае, анімацыйнага кіно і гледачоў. Галоўны прыз фестывалю — Гран-пры — менавіта глядацкага журы.

Першы канал

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі