У Мінску сёння пройдзе другая сесія кангрэса за незалежнасць Беларусі

7 чэрвеня ў Мінску пройдзе другая сесія кангрэса за незалежнасць Беларусі. Гэты форум напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў склікаюць "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) і Рада беларускай інтэлігенцыі. Плануецца, што ўдзельнікі кангрэсу прымуць заяву пра неабходнасць паправак у выбарчым заканадаўстве, перадае БелаПАН.

Нагадаем, што першая сесія кангрэсу за незалежнасць Беларусі прайшла 21 снежня 2014 года. У ёй прынялі ўдзел каля 100 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў, рухаў і палітычных партыяў. На снежаньскай сесіі кангрэсу быў прыняты маніфест ў падтрымку незалежнасці. Тады ж было заяўлена, што кангрэс будзе працаваць як пастаянная грамадска-палітычная пляцоўка, а яго пасяджэнні будуць праходзіць чатыры разы на год. На іх планавалася абмяркоўваць найбольш актуальныя праблемы беларускага грамадства.

У Мінску адбыўся Кангрэс за незалежнасць

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі