У Мінску свой тэрмін цалкам адпрацавалі 59% аўтобусаў і 43,5% тралейбусаў

У Мінску свой тэрмін цалкам адпрацавалі 59% аўтобусаў і 43,5% тралейбусаў

У Мінску свой тэрмін цалкам адпрацавалі 811 аўтобусаў (гэта 59% ад агульнай колькасці) і 360 тралейбусаў (43,5%). Гэтую трывожную статыстыку ў часопісе "Фінансы. Улік. Аўдыт" агучыў начальнік Галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінгарвыканкама Аляксей Афанасьеў. Паводле яго слоў, сярэдні ўзрост тралейбусаў складае 8,9 года, а аўтобусаў — 9,2 года (нарматыўны тэрмін — 10 гадоў). Апошняе масавае абнаўленне наземнага грамадскага транспарту сталіцы адбылося больш за дзесяць гадоў таму. Сярэдні ўзрост транспарту ўдалося скараціць да 3-4 гадоў. Аднак у далейшым было скарочанае фінансаванне, што і прывяло да цяперашняй сітуацыі, інфармуе партал tut.by.

Улады не змогуць вырашыць праблему аператыўна. Напрыклад, да Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску летам 2019-га, у лізінг набудуць 60 электробусаў, а з дапамогай крэдытаў — 328 аўтобусаў (162 з іх паставяць яшчэ сёлета). Электробус каштуе каля 475 тысяч долараў, аўтобус МАЗ — $135 тысяч, з "гармонікам" ён каштуе даражэй — каля 170 тысяч долараў.

У Мінску свой тэрмін цалкам адпрацавалі 59% аўтобусаў і 43,5% тралейбусаў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі