У Мінску ратавалі рабочых, якіх заблакавала на ўзроўні 8-га паверху (фота)

Двое рабочых апынуліся сёння ў "палоне" ў будаўнічым фасадным пад'ёмніку на ўзроўні восьмага паверху шматпавярховіка па вуліцы Карастаянавай у Мінску. Яны займаліся цеплавой мадэрнізацыяй дома. Адзін з рабочых, мантажнік, выклікаў выратавальнікаў. Яны дапамаглі мужчынам спусціцца на зямлю. Ніхто не пацярпеў, інфармуе прэс-служба МНС.

Дарэчы, на той жа вуліцы, але ў іншым доме, сёння адбыўся пажар. Былі эвакуяваныя дзясяткі людзей. Трое чалавек шпіталізавалі, двое з іх у цяжкім стане, паведамляе БЕЛТА.

Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі