Вы тут

У Мінску п'яны студэнт залез у закрыты бар на Зыбіцкай і заснуў на падлозе

Студэнта адправяць пад суд / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Мінску будуць судзіць студэнта, які ў лістападзе залез у закрыты бар на Зыбіцкай. Як паведамляе minsknews.by, уначы ён там адпачываў, а раніцай сышоў. Хлопец быў п'яны. Гуляючы, вярнуўся да бару, але ён ужо не працаваў. Студэнт разбіў шкло і трапіў у памяшканне. У бары ён паспеў уключыць святламузыку, але да алкагольных напояў не дабраўся — заснуў на падлозе. Там яго і знайшлі, ды пабудзілі амапаўцы.

Хлопец сцвярджае, што памятае тыя падзеі фрагментарна (выпіў каля паўлітра крэпкага алкаголю). Сваю віну ён прызнаў, шкоду бару (амаль 490 рублёў) кампенсаваў. Аднак яго будуць судзіць за хуліганства.

Студэнту 18 гадоў. Ён прыехаў у сталіцу з Гомельшчыны, жыве на здымнай кватэры. Да суда будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.