У Мінску п'яны "хімік" парваў штаны сілавіку і паспрабаваў яго ўкусіць

У Мінску п'яны "хімік" парваў штаны сілавіку і паспрабаваў яго ўкусіць

У Мінску п'яны "хімік" парваў штаны сілавіку і паспрабаваў яго ўкусіць. У дачыненні 28-гадовага жыхара Смалявіцкага раёна распачалі крымінальную справу па артыкуле "Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Яе ўжо адправілі ў суд, паведамляе minsknews.by.

Мужчына адбываў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Ён працаваў на адным з заводаў у сталіцы. Аднойчы яго не аказалася на працоўным месцы, пачаліся пошукі. Знайшлі асуджанага на пероне чыгуначнай станцыі "Мінск-Усходні", ён быў нецвярозы. Супрацоўнікі папраўчай установы пасадзілі мужчыну ў службовую машыну, аднак па дарозе ён пачаў аказваць супраціўленне і пагражаць афіцэрам, спрабаваў вылезці ў акно (дзверы былі заблакаваныя).

Барацьба адбывалася ў салоне — хулігану спрабавалі надзець кайданкі на рукі, але ён адбіваўся. На дапамогу сілавікам прыйшоў нарад Дэпартамента аховы, які праязджаў міма і дапамог адвезці мужчыну назад на "хімію". Цяпер ён у камеры СІЗА, ад дачы паказанняў адмовіўся. Яму можа пагражаць да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Раней жыхара Смалявіцкага раёна судзілі сем разоў, у тым ліку па артыкуле "Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі