У Мінску прыпыняецца гандаль садавіной і гароднінай з вулічных латкоў

У Мінску з заўтрашняга дня па 1 сакавіка наступнага года прыпыняецца дробнарознічны гандаль садавіной і гароднінай з вулічных латкоў.
Пра гэта паведаміў начальнік аддзела гандлю і паслуг Мінгарвыканкаму Аляксандр Лукашэвіч. Такое рашэнне носіць сезонны характар, бо на адкрытым паветры пры мінусавых тэмпературах не вытрымліваецца неабходны тэмпературны рэжым.

Паводле слоў Лукашэвіча, такія захады накіраваныя на выкананне санітарных норм пры гандлі садавіной і гароднінай у зімовы час.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі