У Мінску пройдзе паказ фільмаў карэйскага рэжысёра Чхан-Ук Пака

Рэтраспектыўны паказ фільмаў карэйскага рэжысёра Чхан-Ук Пака пройдзе з 17 жніўня па 20 верасня ў сталічным відэакомплексе “Цэнтр-Відэа”, паведамляе агенцтва Мінск-навіны. Чхан-Ук Пак — адзін з самых папулярных азіяцкіх рэжысёраў. У праграму, якую змогуць убачыць мінскія гледачы, увайшлі пяць яго стужак - псіхалагічныя трылеры “Спагада спадару Помста”, “Спагада спадарыні Помста”, “Олдбой”, а таксама ваенная драма “Аб'яднаная сіла бяспекі” і фантастычная меладрама “Кібарг, але гэта нармальна”. Усе гэтыя фільмы — прызёры міжнародных кінафестываляў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі