У Мінску пройдзе фестываль маладзёжнай субкультуры
Фестываль маладзёжнай субкультуры "Street Life" пройдзе ў Мінску 14 ліпеня на адкрытай пляцоўцы каля Палаца спорту. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", мерапрыемства аб'яднае самыя
розныя накірункі сучаснай вулічнай культуры: спартыўныя, мастацкія,
музычныя. Маладзёжныя каманды будуць спаборнічаць у мастацтве графіці,
велатрыале, скейтбордзе, стрытболе.