У Мінску прайшоў першы фэст сацыяльнай рэкламы "Грамадзянін", паказана больш

Першы фэст сацыяльнай рэкламы "Грамадзянін" прайшоў 22 жніўня ў сталічным кінатэатры "Цэнтральны". Як адзначыў на адкрыцці мерапрыемства генеральны прадзюсар фестывалю Аляксандр Мікалайчук, для ўдзелу быў заяўлены 51 сацыяльны ролік, з іх 12 беларускай вытворчасці. "Гэта рэкламныя ролікі, створаныя для вырашэння праблем грамадства, блізкіх і зразумелых кожнаму грамадзяніну міру. Яркія і шакавальныя кадры рэкламных фільмаў з розных краінаў свету не пакінуць раўнадушнымі нікога", - адзначыў А.Мікалайчук. У паказе ўдзельнічалі ролікі з Беларусі, Расіі, Аўстраліі, ЗША, Індыі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Японіі, Бразіліі, Нямеччыны і іншых краін.

Сярод беларускай рэкламы генеральны прадзюсар асабліва адзначыў сацыяльную кампанію Міністэрствы ўнутраных спраў "Мінус сто". Па яго меркаванні, гэта "самая цікавая, гучная і, галоўнае, дзейсная" рэклама за апошні час, паколькі дзякуючы ёй зніжаецца смяротнасць на дарогах краіны.

А.Мікалайчук паінфармаваў, што пераможцу фэсту абяруць гледачы: "Гэта будзе своеасаблівы народны рэйтынг. Ролікі будуць дэманстравацца ў кінатэатры на працягу месяца. Гледачам будуць раздаваць анкеты, і яны змогуць адзначыць лепшы на іх погляд". Пераможцу "народнага рэйтынгу" арганізатары абвесцяць у трэцяй дэкадзе верасня.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі