У Мінску праходзіць пяты устаноўчы з’езд БХД

Устаноўчы з'езд партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” праходзіць сёння, 13 чэрвеня, у сталічным Палацы культуры Мінскага трактарнага завода. У ім прымаюць удзел каля 200 дэлегатаў з рэгіёнаў і з Мінска. Таксама на мерапрыемстве прысутнічаюць дыпламаты з Вялікабрытаніі, Швецыі і ЗША.

У парадку дня з’езда — прыняцце рашэння аб рэгістрацыі партыі, прыняцце абноўленай і пашыранай праграмы, абранне партыйнага кіраўніцтва і абмеркаванне палітычнай кампаніі 2015 года, перадае БелаПАН.

Гэта пятая спроба зарэгістраваць БХД у якасці партыі. Першы ўстаноўчы з’езд адбыўся ў 2009 годзе, у 2010 годзе прайшлі яшчэ два. Апошнім разам сябры арганізацыі падавалі дакументы ў Мінюст у снежні 2011 года.

Падчас падрыхтоўкі да цяперашняга з’езду аргкамітэт БХД сутыкнуўся з некаторымі арганізацыйнымі нязручнасцямі: напрыклад, ён атрымаў згоду на арэнду памяшкання толькі 9 чэрвеня. За месяц да мерапрыемства былі накіраваныя заяўкі ў 13 арганізацыі, аднак паўсюль была адмова. Пасля гэтага аргкамітэт падаў заяўку ў Мінгарвыканкам з просьбай даць дазвол на правядзенне з’езду на адкрытым паветры — на плошчы Свабоды ў Мінску. У выніку дазвол на арэнду быў атрыманы ў Мінгарвыканкаме ў вуснай форме і толькі пасля гэтага была заключаная адпаведная дамова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі